12 чысла 12 месяца а 12-й гадзіне ў Лагойску ў гонар адкрыцця сезона пройдзе вялікае спартыўнае сямейнае свята

9 декабря 2020
У беларускіх гарналыжных цэнтрах пачынаецца зімовы сезон. Традыцыйна першымі заснежваюць схілы ў гарналыжным комплексе "Лагойск": тут ужо працуе вучэбная і адна з асноўных трас. Дарэчы, з пачаткоўцамі займаюцца вопытныя інструктары як па лыжах, так і сноўбордзе. У распараджэнні ўсіх аматараў актыўнага адпачынку пракат спартыўнага інвентару. У гэтым сезоне цікавасць да марознага драйву на схілах павышаная не толькі ў беларусаў. Многія засумавалі па сапраўднай зіме. Нягледзячы на эпідэмічныя складанасці, да нас імкнуцца прыехаць і з суседніх краін. У гэтую суботу ўсе аматары зімовых відаў спорту і актыўнасцяў змогуць адчуць свайго роду магію лічбаў. 12 чысла 12 месяца а 12-й гадзіне ў Лагойску ў гонар адкрыцця сезона пройдзе вялікае спартыўнае сямейнае свята.