Задача - заваяваць медалёў не менш, чым было ў Рыа-дэ-Жанэйра, а гэта 10 узнагарод, 8 з якіх вышэйшай пробы. Сёння прайшлі ўрачыстыя праводзіны беларускай дэлегацыі на Паралімпійскія гульні ў Токіа. Атлеты ўсклалі кветкі да абеліска "Мінск - горад-герой", і тут капітан алімпійскай зборнай краіны - лёгкаатлет Іван Ціхан - перадаў дзяржаўны флаг нашай паралімпійскай камандзе. Пасля чаго спартсмены наведалі храм святой роўнаапостальнай Марыі Магдаліны. Флаганосцам на Паралімпіядзе ў Токіа стане найвопытная Людміла Валчок, яна рыхтуецца выступіць у веславанні. Капітанам зборнай выбрана лёгкаатлетка Ганна Канюк. Яна ўзяла бронзу ў скачках у даўжыню на Паралімпіядзе ў Лондане і разлічвае падняцца на п'едэстал і ў Токіа.
Першая дэлегацыя беларускіх паралімпійцаў адправіцца ў сталіцу Японіі ўжо 15 жніўня. 20 нашых спартсменаў выступяць у шасці відах спорту. Паралімпіяда стартуе 24 жніўня і прадоўжыцца да 5 верасня.













