128 парковачных месцаў у Мінску вызвалілі камунальнікі

13 января 2014

Менавіта столькі машын, але больш правільна назваць іх аўтахлам, прыбралі са сталічных двароў і вуліц за мінулы тыдзень. Яшчэ 135 аўто знаходзяцца на кантролі камунальных службаў і ДАІ - зараз шукаюць іх уладальнікаў. Калі вадзіцелі не прыбяруць свае машыны самастойна, спецыяльныя службы даставяць іх спачатку на штрафстаянку, а потым на металабазу.


Нагадаем, аўтахламам лічыцца аўто, якое не эксплуатуецца больш за 6 месяцаў, на якім адсутнічаюць колы, шкло ці іншыя элементы, а таксама добра бачныя пашкоджанні кузава.