122 кірункі дадатковай адукацыі ў новым навучальным годзе прапануе Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі "Світанак" у Мар’інай Горцы. Адны з самых цікавых і перспектыўных творчых аб'яднанняў - студыі народнага і шляхецкага касцюма. Абодва гурткі рэканструююць старадаўнія традыцыі шыцця і вышыўкі, вывучаюць аўтэнтыку стварэння вясковага і гарадскога адзення нашых продкаў.
І шляхецкія, і народныя касцюмы ў рост не проста красуюцца на манекенах, а працуюць на святочных мерапрыемствах. Сёлета на заняткі ў Цэнтр творчасці ў Мар’інай Горцы чакаюць больш за 2 тысячы дзяцей.
122 кірункі дадатковай адукацыі ў новым навучальным годзе прапануе цэнтр "Світанак"
31 августа 2020













