Другі месяц чаканняў і невядомасці. У транспартна-лагістычным цэнтры "Брузгі" застаецца каля 800 бежанцаў. У найбліжэйшы час іх колькасць можа скараціцца. Так, большасць хоча ўз'яднацца з сем'ямі ў Еўрасаюзе, але цярпенне людзей не бязмежнае. Сёння каля 120 чалавек пажадалі вярнуцца на радзіму. У асноўным гэта грамадзяне Ірака. Заяўкі збіралі прадстаўнікі Міжнароднай арганізацыі па міграцыі.
Свята для дзяцей
Каб знізіць градус напружання і адцягнуць увагу дзяцей ад бацькоўскіх клопатаў, Беларускі саюз жанчын арганізаваў пераднавагодні міні-ранішнік. Гэта падарунак у рамках акцыі "Нашы дзеці". Ад беларускага Дзеда Мароза прысмакі і цацкі. Кампанію казачнаму герою склалі Снягурка і знаёмыя нам, але новыя для маленькіх гасцей героі мультфільмаў.













