11-ай клінічнай бальніцы - 95 гадоў

26 октября 2017

Унікальныя лячэбныя аддзяленні, структура, якая аказвае паліятыўную дапамогу, і тысячы ўдзячных пацыентаў. Такі вынік 95-гадовага існавання. Сёння свой юбілей адзначае адзін з самых старых сталічных шпіталяў - 11-я клінічная бальніца. Першых пацыентаў тут паставілі на ногі яшчэ ў 1922 годзе. Антаніна Станкевіч пра самыя цікавыя факты з 95-гадовага існавання бальніцы.

У кабінеце галоўнага ўрача 11-й гарадской бальніцы сёння своеасаблівы прыёмны дзень. Ідуць не толькі калегі і пацыенты са штодзеннымі справамі, але і сябры - павіншаваць шпіталь з юбілеем. 95 гадоў як-ніяк. За гэты час бальніца змяніла назву, профіль, дадаліся новыя аддзяленні. Нязменным застаўся прафесіяналізм калектыву. Усё ж такі статус адной са старэйшых медустаноў у горадзе абавязвае.

Гэта першы корпус бальніцы. Будаваць яго пачалі яшчэ напрыканцы ХІХ стагоддзя. Таму на гэтых сценах ёсць яшчэ і шыльда з надпісам «Гісторыка-культурная каштоўнасць».

У 11-ю бальніцу былая чыгуначная пераўтварылася адносна нядаўна – у 2000 годзе. Шмат чаго прыйшлося зрабіць нанова: напрыклад, з'явілася прыёмнае аддзяленне для экстранных пацыентаў, якіх прывозіць хуткая дапамога. Алена Рудая, загадчык аддзялення сківічнай хірургіі, не без гонару кажа: па пацыентах, якія тут лечацца, можна лёгка вывучаць геаграфію свету. Гаймарыты, пухліны, траўмы твару - менавіта тут спраўляюцца з самымі цяжкімі выпадкамі.

Ганна Адамовіч з тых, хто ў прамым сэнсе гэтага слова ставіць пацыентаў на ногі. Загадчык рэабілітацыйнага аддзялення ў ліку тых, хто вучыць дарослых людзей гаварыць і хадзіць пасля цяжкіх захворванняў. Пасля работы каманды рэабілітолагаў, неўролагаў, лагапедаў і псіхолагаў многія пацыенты нават пасля месячнага курса вяртаюцца дадому без кія.

Зараз 11-ю бальніцу чакае рэканструкцыя - спецыялісты працуюць над праектна-каштарыснай дакументацыяй. У выніку тут пабудуюць яшчэ адзін корпус, а старыя цалкам адрамантуюць, каб 100-гадовы юбілей сустракаць у новых сценах.