11 кастрычніка ў Мінску будзе разгорнута больш за сто сельгаскірмашоў

10 октября 2015

У асноўны дзень выбараў выбаршчыкі змогуць не толькі прагаласаваць, але і купіць усё неабходнае па зніжаных цэнах. У Мінску разгорнецца больш за сто сельгаскірмашоў, 559 міні-маркетаў і буфеты. Музычнае і песеннае суправаджэнне святу дададуць народныя калектывы, якія будуць выступаць ля выбарчых пунктаў на працягу ўсяго заўтрашняга дня.

У пунктах прыёму галасоў будуць дзяжурыць 285 сацыяльных работнікаў для дапамогі ў перамяшчэнні пажылым і маламабільным людзям. Назіраць за ходам галасавання ў сталіцы, паводле звестак на сёння, акрэдытаваліся амаль восем з паловай тысяч нацыянальных назіральнікаў.