11 ліпеня ласуны ўсяго свету адзначаюць Дзень шакаладу

11 июля 2014

Радзіма самага смачнага і салодкага свята - Францыя, што і нядзіўна: паводле статыстыкі, на кожнага жыхара гэтай краіны прыходзіцца каля 8 кілаграмаў шакаладу за год. Культура спажывання гэтага прадукту ў нашай краіне толькі зараджаецца. Сёння пераймаюцца не толькі самыя смачныя рэцэптуры, але і спосабы рэалізацыі гэтага ласунку. Маленькія, утульныя шакаладніцы, майстэрні сёння ёсць практычна ў кожным кутку Беларусі.


У Дзень шакаладу гасцей майстэрні шакалацье будуць частаваць цукеркамі з новымі аўтарскімі начыннямі. А ў Віцебску, дзе ў красавіку гэтага года адкрыўся музей шакаладу, усіх наведвальнікаў салодкай экспазіцыі чакаюць не меней салодкія падарункі.