11 гасцініц узвядуць у сталіцы да чэмпіянату свету па хакеі

15 октября 2013

Падчас спартыўных баталій сталіца зможа прыняць каля 20 тысяч гасцей.


На якіх гасцініцах ужо загарэліся зоркі, а якія пакуль - будаўнічыя пляцоўкі, ведае Аляксандра Драгун.


Гэты тыдзень для сталічнага хостэла, бадай, самы пацешны! Часовыя жыхары тут - каманда вясёлых і знаходлівых з Пермскага края. Няхай плошча часовага прыпынку ўсяго сто квадратаў, для рэпетыцый усё ж знайшлі месца і новых гледачоў.


Ігар разам з камандай трэці год запар у беларускай сталіцы. У мінулы раз здымалі дом, але кошт пакідаў жадаць лепшага. Таму знайшлі альтэрнатыву. Умовы камфортныя, нават ложак прыйшоўся да спадобы.


Два гады таму ў Мінску з'явіліся першыя хостэлы. Як традыцыйныя, у прыватным сектары, так і сучасныя, у жылых шматпавярхоўках. Такія часовыя прытулкі карыстаюцца попытам у турыстаў розных узростаў. Пакуль працуе дзесяць хостэлаў, у планах памножыць іх колькасць у разы.


Да чэмпіянату свету па хакеі рыхтуюць і самае запатрабаванае - бюджэтнае гасцінічнае жыллё. У дадатак да існуючых будуюць яшчэ чатыры гатэлі такога ж тыпу.


Гэтая гасцініца - выдатны прыклад бюджэтнага адпачынку. Пакуль яна не мае назвы, але амаль гатовая прыняць сваіх першых гасцей. Дарэчы, нумароў тут больш за сотню. У сярэднім суткі абыдуцца ў пяцьсот тысяч рублёў. На камфорт і абслугоўванне адна зорка непаўплывае. У планах памножыць іх колькасць да трох.


Загадзя выбраць і забраніраваць жыллё стане прасцей. Да чэмпіянату свету па хакеі інфармацыю аб гасцініцах і інтэрнатах размесцяць у адзіным цэнтры. Спецыялісты будуць дапамагаць турыстам у рассяленні і прапаноўваць прымальныя варыянты.