116 новых лекавых прэпаратаў зарэгістравана ў Беларусі за апошні год

21 марта 2017

А гэта значыць, што больш як палова сродкаў у нашых аптэках - айчынныя. Самыя перспектыўныя медыкаменты, а таксама медтэхніка і перадавыя методыкі лячэння, былі прапанаваныя сёння на адкрыцці 24-й Міжнароднай медыцынскай выставы ў Мінску. Форум сабраў 200 вядучых вытворцаў з 7 краін. Галоўным партнёрам сёлета выступіла Індыя.

Міжнародны медыцынскі форум у сталіцы прадоўжыцца да 24 сакавіка.