Мы працягваем сачыць за сітуацыяй з нашымі турыстамі.
Сёння вырашылася гісторыя з вяртаннем беларускіх грамадзян дамоў. У Мінску сустрэлі больш за сто чалавек, якія захраснулі ў маскоўскім аэрапорце Унукава. Усе яны адпачывалі ў Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне, аднак па дарозе назад сутыкнуліся з праблемай. Масква прапускае транзітных пасажыраў толькі ў двух аэрапортах. Як вырашалі праблему нашы дыпламаты? І з якімі цяжкасцямі сутыкнуліся пасажыры спецрэйса па дарозе дамоў?
Падрабязнасці ведае Сяргей Казловіч. Ён сустракаў нашых грамадзян прама ля трапа самалёта (відэа).
115 беларускіх турыстаў вярнуліся чартарным рэйсам з маскоўскага Унукава
20 марта 2020













