Рэспубліканскае свята "Апошні званок" праходзіць у Лідзе - на ўрачыстую лінейку сабралі лепшых выпускнікоў з усёй краіны

23 мая 2023

Яркае развітанне са школьным жыццём. Рэспубліканскі "Апошні званок" праходзіць у Лідзе. Урачыстая лінейка аб'яднала паўтары тысячы лепшых выпускнікоў з усёй краіны - гэта пераможцы алімпіяд і спартыўных турніраў, лаўрэаты творчых конкурсаў і лідары моладзевых арганізацый. Галоўных герояў свята сустракаў увесь горад: ад Кургана Бессмяротнасці маштабнай калонай моладзь прайшла да Лідскага замка: там адбылося ўзнагароджанне вучнёўскай эліты. Адзначылі і зорных выкладчыкаў. Яшчэ адна лакацыя - Лядовы палац. У праграме праца інтэрактыўных пляцовак, канцэрт, дыскатэка і святочны феерверк.

Марафон апошніх званкоў працягнецца 25 мая. Урачыстыя лінейкі пройдуць пад слоганам "Стварэнне ў імя будучыні". Уручэнне атэстатаў, а таксама залатых і сярэбраных медалёў адбудзецца 10 чэрвеня.