"10 дзён пекла". Сёння на "Беларусь 1"

7 мая 2019
Напярэдадні Дня Перамогі "Беларусь 1" працягвае  паказ трылогіі дакументальных расследаванняў Агенцтва тэленавін. Сёння другая серыя - "10  дзён пекла". Успаміны малалетніх вязняў канцлагераў, у якіх забіралі кроў для нямецкіх салдат, і дакументы з архіваў Германіі, дзе чорным па белым аб злачынствах Вермахта на акупіраванай тэрыторыі Беларусі.