100-працэнтныя дзіцячыя дапамогі змогуць атрымліваць адвакаты, натарыусы і прадпрымальнікі

3 Красавіка 2013

100-працэнтныя дзіцячыя дапамогі змогуць атрымліваць адвакаты, натарыусы і прадпрымальнікі ўжо ў найбліжэйшай будучыні. Адпаведны праект указа падрыхтаваны і хутка будзе перададзены на разгляд. Раней з-за змяненняў  у заканадаўстве ў некаторых катэгорый  работнікаў узніклі праблемы з дзіцячымі дапамогамі па доглядзе дзяцей да трох гадоў. І звязана гэта было з тым, што, знаходзячыся ў дэкрэтным водпуску, напрыклад, адвакаты маглі атрымліваць грошы на ўтрыманне дзіцяці і адначасова працягваць сваю працоўную дзейнасць.

Па словах кіраўніка Рэспубліканскай калегіі адвакатаў, колькасць праваабаронцаў, якія маюць ліцэнзію на працу ў нашай краіне,  на сённяшні дзень складае больш за паўтары тысячы спецыялістаў. Таму пытання наконт  недахопу кваліфікаваных юрыстаў не ўзнікае.



Папулярныя

Рэкамендуемыя

Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя