100 лепшых вучняў сталіцы сёння атрымалі прэміі Мінгарвыканкама

26 мая 2017

За поспехі ў вучобе, спорце і творчасці. 100 лепшых вучняў сталіцы па выніках года сёння атрымалі прэміі Мінгарвыканкама. Традыцыі адзначаць прызнанне талентаў і перамог на прадметных алімпіядах, фестывалях і спаборніцтвах - ужо 20 гадоў. Для гэтай моладзі навучальны год яшчэ не завершаны. Летам школьнікі прадставяць нашу краіну на міжнародных турнірах і канферэнцыях.