100-гадовы юбілей СШ № 19 г. Мінска

26 ноября 2019
Калі лічба толькі падкрэслівае статус! Адна з найстарэйшых школ сталіцы – 19-ая -  адзначае векавы юбілей. За гэты час будынак мяняў прапіску, статус, але нязменнай заставалася моцная школа матэматыкаў. Пры тым, што з 1945 года  навучальная ўстанова носіць імя беларускага песняра Янкі Купалы. Сярод выкладчыкаў - заслужаны настаўнік Беларусі Аляксандр Фельдман. Нягледзячы на паважаны ўзрост, працягвае рыхтаваць пераможцаў алімпіяд. Два яго выпускнікі сёлета ўзялі 100 балаў на ЦТ! Пра поспехі вучняў і настаўнікаў і школьны летапіс - рэпартаж Юліі Токар.

Аксана Лісоўская - адна з трох выпускніц легендарнага матэматыка Фельдмана, якая вярнулася працаваць у родную школу. 19-ая школа так і засталася адзіным запісам у працоўнай кніжцы. Тут настаўніца, ужо будучы на пенсіі, працягвае выкладаць самую дакладную навуку, тут жа сустрэла і сваю другую палову.  

Яго бацька быў музыкантам, ды і сам ён віртуозна валодае скрыпкай. Але вось ужо 57 гадоў захоплены лічбамі і формуламі. Аляксандр Фельдман - заслужаны настаўнік Беларусі, найстарэйшы матэматык. Выпускніка Данііла Сідорыка можна назваць і юным Мендзялеевым, і апантаным Капернікам, адным словам - адораным Ньютанам - ён пераможца гарадскіх і рэспубліканскіх алімпіяд. За поспехі ў вучобе - уладальнік спецпрэміі Прэзідэнта. 

Вось такія фундаментальныя перамогі, нягледзячы на тое, што з 1945 года школа з гонарам носіць імя беларускага песняра Янкі Купалы. Атмасферу той літаратурнай эпохі і сёння працягваюць у школьным народным музеі. За стогадовую гісторыю 19-ая школа мяняла прапіску (летапіс пачаўся з вуліцы Свярдлова), мову, на якой выкладаліся прадметы, захоўвала і ваенныя ўспаміны - у былым шпіталі сёння музей і актавая зала. Але ж нязменнымі былі і застаюцца дзіцячыя ўсмешкі і захопленыя вочы вучняў і ўжо сённяшніх настаўнікаў.