Беларусь успамінае легенду Купалаўскага Галіну Макараву. Сёння спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння народнай артысткі. Менавіта за ёй замацаваўся вобраз сапраўднай беларускай жанчыны і менавіта пад яе драматург Андрэй Макаёнак пісаў гераінь у сваіх п'есах. З пастаноўкі "Выбачайце, калі ласка!" паводле яго твора і пачаўся тэатральны поспех актрысы. У кіно ж яна стала вядома амаль у 60 гадоў пасля ролі ў фільме "Удовы" Мікаэляна. На экранах актрыса ўвасобіла больш за 70 вобразаў і актыўна здымалася да апошніх сваіх дзён.
Народнай артысткі не стала ў 1993 годзе. Да юбілейнай даты Купалаўскі тэатр рыхтуе творчы вечар "Каралеў я не іграла".
100 гадоў з дня нараджэння Галіны Макаравай
27 декабря 2019













