100 гадоў з дня заснавання адзначае другая гімназія Віцебска

11 декабря 2018

100 гадоў з дня заснавання адзначае другая гімназія Віцебска - пераемніца найстарэйшай гарадской школы № 9. Навучальная ўстанова вядзе летапіс з 1918 года. Згодна з архіўнымі звесткамі, тут даваў урокі малявання Юдэль Пэн - настаўнік сусветна вядомага мастака Марка Шагала. Сёння гімназія - гэта шматпрофільная навучальная ўстанова, але галоўным застаецца лінгвістычны вектар. Тут выкладаюць 8 замежных моў. Многія выпускнікі - лаўрэаты спецыяльнага фонду Прэзідэнта па падтрымцы таленавітых дзяцей і моладзі. Другую гімназію ў розныя гады заносілі на гарадскую, абласную і рэспубліканскую Дошкі гонару.

Юбілей гімназія адзначыла сустрэчай выпускнікоў, вялікім канцэртам і круглым сталом, за якім абмеркавалі гісторыю і перспектывы развіцця навучальнай установы.