100 гадоў таму быў створаны СССР

30 декабря 2022

100 гадоў таму быў створаны Саюз Савецкіх Сацыялістычны Рэспублік. Беларусы ўнеслі істотны ўклад у развіццё агульнага дома. Нашы спецыялісты стаялі ля вытокаў індустрыялізацыі і развіцця касмічнай галіны. Адной з самых значных прамысловых новабудоўляў Беларусі ў гады першай пяцігодкі стаў завод сельскагаспадарчага машынабудавання "Гомсельмаш". Менавіта беларусы распрацавалі некалькі найважнейшых тэхнічных навінак таго часу. Нашы суайчыннікі прыклалі руку да стварэння найскладаных оптаэлектронных і радыётэхнічных сістэм траекторных вымярэнняў, фотаастранамічных установак і комплексаў апрацоўкі ўсіх відаў адлюстраванняў. Савецкі Саюз займаў другое месца ў свеце па аб'ёме прамысловай вытворчасці. Беларуская дзяржаўнасць упэўнена стаіць на падмурку вялікага савецкага мінулага.