100 гадоў на абароне інтарэсаў дзяржавы і грамадзян. З юбілеем ведамства віншуем супрацоўнікаў КДБ

20 декабря 2017

Сёння 100 гадоў з дня ўтварэння органаў дзяржаўнай бяспекі. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка павіншаваў кіраўніцтва, асабовы склад і ветэранаў органаў дзяржбяспекі з прафесійным святам. 

Прайшоўшы векавы шлях, беларускі КДБ стаў магутнай нацыянальнай спецслужбай, якая надзейна абараняе інтарэсы краіны і яе грамадзян. За апошнія пяць гадоў выкрытыя 36 агентаў замежных спецслужбаў, якія дзейнічалі на тэрыторыі Беларусі, 13 прыцягнутыя да адказнасці. З 2014 года выяўлена 59 замежных баевікоў-тэрарыстаў. З іх 23 знаходзіліся ў міжнародным вышуку. За тры гады раскрыты больш за 1600 карупцыйных злачынстваў. І самы буйны ў гісторыі краіны хабар - 5 мільёнаў долараў - быў спынены Камітэтам дзяржбяспекі. Такія звесткі прывёў старшыня КДБ Валерый Вакульчык у інтэрв'ю газеце "СБ. Беларусь сегодня". Таксама ведамства актыўна супрацоўнічае з 46-ю замежнымі спецслужбамі. І гэта не толькі партнёры з СНД. Камітэт дзяржбяспекі нашай краіны здолеў захаваць усё самае каштоўнае, эфектыўнае і значнае, што напрацавана за гады, якія папярэднічалі незалежнасці Беларусі.