100 гадоў БССР. Уладзімір Мулявін

4 января 2019

Агенцтва тэленавін да 100-годдзя БССР. Успамінаючы вялікіх творцаў і дыпламатаў, гаспадарнікаў і мастакоў, якія запісалі свае імёны ў гісторыю, аб'яднаныя гісторыяй сваёй краіны - БССР, нельга не згадаць нашага Песняра Уладзіміра Мулявіна. Хай і нарадзіўся ён далёка ад гэтых земляў, але хто, як не ён, змог паказаць усю іх глыбокую прыгажосць і музычнасць кожнага гуку? Пра яго - безумоўна нашага - сённяшні аповед у цыкле "100 гадоў БССР" Агенцтва тэленавін.