100 гадоў аграрнай галіне. Галоўная задача - канкурэнтаздольная прадукцыя

15 февраля 2019

Знізіць выдаткі і сабекошт прадукцыі, а таксама трывала замацавацца на замежных рынках. Задачы, якія стаяць перад сельскай гаспадаркай Беларусі, агучыў міністр профільнага ведамства Леанід Заяц. Сёння ў Палацы Рэспублікі святкуе векавы юбілей Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з датай работнікаў аграрнай сферы. Лепшыя аграрыі атрымалі падзякі Прэзідэнта, сертыфікаты на 500 тысяч рублёў і легкавыя аўтамабілі "джылі".

 

Леанід Заяц, Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі:

"У найбліжэйшыя 5 гадоў нам неабходна забяспечыць аб'ёмаў вытворчасці тавараў з тым разлікам, каб практычна адказаць на тое пытанне, якое паставіў Кіраўнік дзяржавы перад народна-гаспадарчым комплексам, унесці сваю долю ў 100 мільярдаў долараў ВУП нашай краіны".

Сельская гаспадарка Беларусі выканала галоўную задачу, якая стаяла перад галіной, - гарантавала харчовую бяспеку краіны. Сёння патрэбнасць насельніцтва ў прадуктах харчавання закрыта на 90 %.