Амаль 100 курсантаў-пагранічнікаў прынеслі прысягу ў Мінску

2 сентября 2018

Абараняць і ахоўваць мяжу. Амаль 100 курсантаў-пагранічнікаў прынеслі прысягу ў Мінску. Урачысты рытуал прайшоў на плошчы Дзяржаўнага флага. Гэта 26-ы набор будучых вартавых меж у Інстытут пагранічнай службы. Сёлета на 92 месцы прэтэндавала 397 маладых беларусаў. І толькі лепшыя змаглі прайсці па конкурсе, зараз яны будуць спасцігаць асновы пагранічнай справы.

Штогод курсанты інстытута прадстаўляюць пагранічнае ведамства на парадзе з нагоды Дня Незалежнасці. Гэтае маляўнічае відовішча можна было назіраць і сёння.

Характэрнай асаблівасцю і гэтага набору першакурснікаў з'яўляецца прыхільнасць традыцыям бацькоў. Пяцёра курсантаў з сем'яў вайскоўцаў, прадстаўнікоў пагранічнай дынастыі. Акрамя гэтага, траціна будучых пагранічнікаў - выхаванцы ваенна-патрыятычных класаў, кадэты і сувораўцы. Ёсць і тыя, хто дасягнуў пэўных поспехаў у спорце, а некаторыя і зусім ужо маюць вопыт службы на мяжы.