"100 ідэй для Беларусі" ад моладзі Віцебскай вобласці. У Оршы вызначылі аўтараў лепшых інавацыйных стартапаў. 4 дзясяткі прэтэндэнтаў з усіх раёнаў вобласці, крэатыўныя прапановы ў самых розных галінах - ад фармакалогіі і медыцыны да касмічных тэхналогій і нафтахіміі. Так, каманда Полацкага дзяржуніверсітэта працавала над стварэннем віртуальнай рэальнасці для адпрацоўкі навыкаў паводзін у надзвычайных сітуацыях. Творчы калектыў 4-й віцебскай школы ў суаўтарстве са студэнтамі дзяржуніверсітэта імя Машэрава прыдумаў спосаб прасоўвання нацыянальных брэндаў праз інстаграм-маскі, а будучыя інжынеры Віцебскага філіяла Беларускай акадэміі сувязі распрацавалі робат-пагрузчык, што кіруецца мабільным тэлефонам з любога пункта свету. Ён можа быць карысны не толькі ў буйных таварных комплексах, але і ў партах, паветраных гаванях, на горназдабыўных пляцоўках. Таксама разумная машына з дапамогай відэакамеры перадае аператару карцінку таго, што адбываецца побач.
Рэспубліканскі фінал 10-га, юбілейнага, сезона моладзевага праекта "100 ідэй для Беларусі" адбудзецца ў Мінску ў лютым.













