1000-ны дзень нараджэння Брэста ў лічбах

9 сентября 2019

У сапраўднае свята пад адкрытым  небам ператварыўся 1000-ны дзень нараджэння, які Брэст адзначыў у гэтыя выхадныя. І, трэба сказаць, падзея набыла рэспубліканскі маштаб і нават... выйшла за межы краіны. Мяркуйце  самі:

Горад сабраў парадку 50 тысяч гасцей. Павіншаваць юбіляра прыбылі дэлегацыі 18 гарадоў-пабрацімаў з Францыі, Кітая, Расіі, Казахстана, Малдовы, Польшчы, Украіны, Узбекістана, Таджыкістана і Ізраіля.

Да тысячагоддзя пабудавалі самую вялікую транспартную развязку ў краіне працягласцю  2,5 кіламетра. Чатырохпалосная артэрыя не толькі разгрузіць гарадскія патокі, але і створыць новыя магчымасці для транзіту.

У цэлым  да свята Брэст рыхтаваўся дасканала, да гэтай даты ў эксплуатацыю ўведзены 23 сацыяльныя аб'екты, сярод якіх: школа, дзіцячы сад, футбольны манеж, аўтавакзал, тэатр лялек, і ўсё з пазнакай  "новы".

У сацсетках пад хэштэгам "Брэст-1000" самыя яркія моманты свята набралі 5 тысяч публікацый.

Белтэлерадыёкампанія ў гэтыя дні забяспечыла звыш 10 гадзін прамога вяшчання з Брэста. На опэнэйр Агенцтва тэленавін на вуліцы Савецкай збіраліся тысячы гараджан.