1000-гадовы рубеж над Бугам Агенцтва тэленавін адзначыць інфармацыйнымі каналамі 6-7 верасня

30 августа 2019

Студыя АТН будзе працаваць у гэтыя дні ў прамым эфіры з сэрца Брэста, пешаходнай вуліцы Савецкай. Мабільная опен-эйр чакае замежных гасцей, музыкантаў, артыстаў. Журналісты выйдуць на сувязь з эпіцэнтра карнавала, пройдуць у парадзе аркестраў, трапяць у фан-зону на грандыёзным вячэрнім канцэрце.