1 237 беларускіх турыстаў за мяжой чакаюць вяртання дадому

24 марта 2020
Яшчэ 1237 беларускіх турыстаў, якія знаходзяцца за мяжой,  чакаюць вяртання дадому. Плануецца, што сёння ноччу на радзіму прыляцяць двума самалётамі з Егіпта  162 чалавекі. Ведамствы робяць усё магчымае, каб як мага хутчэй нашы суайчыннікі аказаліся дома. Напрыклад, толькі за выхадныя з Егіпта ў Беларусь вярнуліся 1133 беларусы.

Прамая лінія Дэпартамента па турызме


На любыя пытанні, звязаныя як з вяртаннем у краіну або адменай турыстычных пуцёвак,  сёння можна атрымаць адказы, звярнуўшыся на прамую лінію Дэпартамента па турызме.

Яна працуе кругласутачна. Патэлефанаваць можна па нумарах: (8 017)  327 25 11 або (8017) 226 99 00. 

Да гэтага моманту на прамую лінію ўжо звярнулася больш за 400 грамадзян, якія атрымалі вычарпальную інфармацыю па сваіх пытаннях.