Зубры наведаліся у цэнтр Мінска

24 сентября 2013

Выявы галоўнага сімвала чэмпіянату свету па хакеі 2014 устаноўлены побач з гарадской ратушай і ў скверы ля станцыі метро Кастрычніцкая. Як паведамілі стваральнікі, зубры зроблены літаральна за тыдзень. Ці з'явяцца такія ж талісманы ў іншых месцах, пакуль не вядома. Нагадаем, зубр у якасці галоўнага сімвала чэмпіянату свету па хакеі 2014 выбраны па выніках конкурсу. Талісман атрымаў імя Волат.