Парасоны і цёплае адзенне яшчэ спатрэбяцца жыхарам Мінскай вобласці

23 июня 2014
Надвор'е на гэтым тыдні не парадуе летняй спякотай. Ноччу слупкі тэрмометраў спыняцца на адзнацы 5 градусаў, удзень да плюс 18-ці. Такое надвор'е вызначаюць актыўныя цыклоны, які ідуць да нас з Балтыкі. Аднак ужо ў выхадныя ў сталічны рэгіён прыйдзе цёплае паветра з паўднёвых шырот.

Дарэчы, летняе надвор'е, па словах сіноптыкаў, мы зможам адчуць толькі на пачатку ліпеня.