Змей жыве ў офісе

22 июля 2013
Сталічных дызайнераў ужо амаль пятнаццаць гадоў на працу натхняе… трохметровы змей. Менавіта столькі кітайскі полаз жыве ў офісе, які размешчаны ў звычайным жылым доме. Грыша - такое імя даў кіраўнік фірмы экзатычнаму гадаванцу. Дваццаці пяці сантыметровы полаз быў падарункам ад ўдзячных кліентаў.

Дарэчы, у кватэрах мінчан жыве нямала экзатычных жывёл. Але не ўсе ўладальнікі добра іх даглядаюць. Апошнім часам змей, рэдкіх рыб і іншую жыўнасць ловяць сталічныя рыбакі альбо знаходзяць звычайныя людзі. У такім выпадку на дапамогу прыходзяць супрацоўнікі Мінскага заапарка альбо добраахвотнікі.