Жанчыны са складанымі лёсамі ў фотапраекте Мамы Backstage

15 октября 2014

Віншаванні для маці і сёння гучаць у сталіцы. Падапечныя сацыяльнага цэнтра Шчаслівы малыш - жанчыны са складанымі лёсамі - сталі гераінямі дабрачыннага фотапраекта Мамы бэкстэйдж. Галоўная мэта акцыі - праз знешняе ператварэнне падштурхнуць удзельніц да унутраных зменаў. З кожнай ўдзельніцай працавалі прафесійныя візажысты, стылісты і фатографы. Іх выявы і сталі асновай для фотавыставы. Дарэчы, у кожнай мамы ёсць дзеці ўзростам да трох гадоў.


Кожны госць выставы зможа далучыцца да праекта, пакінуўшы словы падтрымкі ў кнізе водгукаў або грашовае ахвяраванне. Выстава будзе доўжыцца да 19 кастрычніка. Уваход вольны.