Зямельныя ўчасткі пад Мінскам - толькі праз аўкцыёны

16 Жніўня 2014
Зямельныя ўчасткі пад Мінскам - толькі праз аўкцыёны, а для садовых таварыстваў ля сталіцы месца больш не будзе! Такія нормы, згодна з указам Прэзідэнта Беларусі, пачнуць дзейнічаць з пачатку наступнага года. Для чаго патрэбны новаўвядзенні ў законе і дзе, акрамя Мінскага раёна, сёння ў трэндзе дачныя ўчасткі? У зямельным пытанні разбіраўся Аляксей Кандраценка.

Прайду па Абрыкосавай, выйду на Прыгожую. Улетку ў дачным пасёлку Аляксандрава жыццё бурліць. Кожны чымсьці заняты. Усе ўчасткі ўкамплектаваны, але ёсць і тры зямельных вакансіі.
Атрымаць зямельны участак вакол сталіцы сёння фактычна не рэальна. Затое вялікая прапанова ў суседзяў: Валожынскі, Маладзечанскі, Стаўбцоўскі раёны. Участкі на любы густ - і гэта ў радыусе усяго 50-60 кіламетраў ад Мінска.
Сёння ў Стаўбцоўскім раёне 48-м садаводчых таварыстваў і амаль 200 вакансій.
Ужо з 1 студзеня 2015 года зямельныя ўчасткі вакол Мінска, а гэта прыкладна 50 кіламетраў, можна будзе купіць толькі праз аўкцыёны. Так плануецца пазбегнуць махінацый пры іх размеркаванні. Тым, хто ўжо з'яўляецца гаспадаром участкаў, трэба звярнуць увагу на ўвядзенне забароны на здзелкі з імі у пэўны перыяд.
Алена Міхайлоўская, начальнік юрыдычнага ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Беларусі: Адчужэнне, дарэнне, мена, купля-продаж, а таксама перадача правоў па дагаворы арэнды магчымыя толькі пасля 5 гадоў з дня ўзнікнення правоў на зямельны ўчастак для вядзення калектыўнага садаводства.


Інакш кажучы, з моманту дзяржаўнай рэгістрацыі. Яшчэ адна ініцыятыва - прапанаваць пад ўчасткі закінутыя плошчы ў вёсках. Там, дзе ўжо ёсць электрычнасць, газ і вада.
Сямён Шапіра, старшыня Мінскага аблвыканкама: Мы сёння прыйшлі да высновы - трэба ўсе гэтыя ўчасткі ў вёсках расчысціць і аддаць людзям. У першую чаргу тым, хто мае патрэбу, і тым, хто хоча будаваць свой добры дом. Прадаць з аўкцыёну за невялікія грошы. Я думаю, што мы 25 тысяч нарэжам у вёсках. Мы тым самым прывядзём у парадак вёскі, раскарчуем. Зробім іх для моладзі, дзяцей.


Такім чынам выбар застаецца: бліжэй да сталіцы або на блізкай перыферыі. Адлегласць, час і фінансавыя выдаткі можна параўнаць. Галоўнае не забыцца - літаральна праз 4 месяцы на зямельнае пытанне адказ будзе па новых правілах.