Заснежаная дарога і як вынік - дзясяткі ДТЗ

15 января 2014

Сёння доўгачаканае зіма стала прычынай дробных аварый у сталіцы. Без здарэнняў не абышлося і на кальцавой. У 10 гадзін раніцы вадзіцель-жанчына, якая кіравала машынай мерседэс, на перасячэнні з вуліцай Прытыцкага не справілася з кіраваннем і выскачыла ў кювет. Вадзіцель у аварыі не пацярпела, а вось аўто пашчасціла менш.


Між тым штодня камунальныя службы апрацоўваюць праезную частку соллю і расчышчаюць ад снегу. ДАІ горада папярэджвае аўтаўладальнікаў, што падчас такога снегападу неабходна зніжаць хуткасны рэжым і павялічваць дыстанцыю паміж транспартнымі сродкамі.