Заслаўскія праваахоўнікі адсвяткавалі наваселле

12 июня 2014

Заслаўскія праваахоўнікі адсвяткавалі наваселле - пасля капітальнага рамонту адкрыўся гарадскі аддзел міліцыі. Чырвоную стужку перарэзалі першы намеснік міністра ўнутраных спраў, начальнік УУС Мінскай вобласці і старшыня Заслаўскага гарвыканкама. Госці засталіся задаволеныя змяненнямі і ўпэўненыя, што цяпер навасельцы будуць працаваць яшчэ больш якасна, хутка і годна. Супрацоўнікі, якія на працягу года асабліва вызначыліся, атрымалі падзякі ад першага намесніка міністра ўнутраных спраў Валянціна Міхневіча.