Заслаўе прымае чэмпіянат свету сярод студэнтаў-весляроў

22 июля 2014
24 узнагароды, 250 спартсменаў, 20 краін-удзельніц і 34 суддзі. Лічбы чэмпіянату свету сярод лепшых студэнтаў-весляроў назваў аргкамітэт першынства. Ацэнку інспектары далі і вяслярнаму каналу ў Заслаўі. Там у жніўні на працягу пяці дзён будзе праходзіць чэмпіянат свету. Зборную нашай краіны па традыцыі прадстаўляюць сусветныя зоркі веславання. Наш карэспандэнт Надзея Сербіненкаразам з камісіяй ацаніла гатоўнасць Заслаўскага вяслярнага канала.

Трэніруецца на Заслаўскім вяслярным канале Мікіта Ціткоў нядаўна, бо займаецца акадэмічным веславаннем усяго тры гады. У чэмпіянаце свету сярод студэнтаў юнак удзельнічаць не будзе - вопыту і майстэрства пакуль недастаткова.
Ад ветру, дарэчы, падчас спаборніцтваў залежыць многае. Але не ўсё. Бездакорная арганізацыя турніру, дакладны падлік часу заездаў, умовы для адпачынку спартсменаў. Усё павінна быць ідэальна. Беларускім арганізатарам дапамагае леташні вопыт правядзення чэмпіянату Еўропы сярод весляроў-юніёраў.
Да пачатку чэмпіянату засталося дваццаць тры дні. Аргкамітэт ацаніў гатоўнасць інтэрнатаў, дзе будуць жыць і адпачываць спартсмены. Зараз інспектуюць вяслярны канал. Тут будзе пункт допінг-кантролю, медыка-аднаўленчы цэнтр і судзейскія штабы.
Падчас чэмпіянату свету тут будзе знаходзіцца штаб суддзяў-хранаметрыстаў. Яны фіксуюць час праходжання спартсменамі кантрольных пунктаў. Такім чынам, уся неабходная інфармацыя сцякаецца сюды. А ўжо вынікі спаборніцтваў будуць адлюстроўвацца на інфармацыйным табло.
Першынство сярод лепшых весляроў-студэнтаў Еўропы праводзіцца раз на два гады. Наша краіна чэмпіянат такога ўзроўню прымае не ўпершыню. Сёлета дапамагае і вопыт майскага хакейнага форуму.
Сяргей Маскевіч, Міністр адукацыі Беларусі: Усё ў штатным рэжыме, ніякіх хваляванняў няма. Ідзе падрыхтоўка службаў бяспекі, допуск балельшчыкаў, спартсменаў, бо спаборніцтвы праходзяць на вадзе.
Чакаецца, што сёлета ў Мінску за медалі пазмагаецца рэкордная колькасць спартсменаў. 250 весляроў з 20 краін свету.
Валянціна Баляба, намеснік старшыні аргкамітэта па правядзенні чэмпіянату свету сярод студэнтаў па веславанні на байдарках і каноэ: Мы чакаем і Фінляндыю, і Швейцарыю, і Кітай, і Японію. Змагацца прыйдзецца з вельмі моцнымі сапернікамі: расіяне, палякі, украінцы. Мы лічым, што і ў нашай камандзе вельмі моцныя спартсмены. Амаль палова - гэта члены нацыянальнай каманды.


VI чэмпіянат свету павінен стаць медальным для нашай зборнай, бо студэнты-весляры і на леташняй Універсіядзе ў Казані паказалі неверагодны вынік - шаснаццаць узнагарод.