Займацца бізнесам больш эфектыўна

4 декабря 2013

У сталіцы сёння адбылася прэзентацыя новай версіі спецыяльнага анлайн-сэрвісу для прадпрымальнікаў і арганізацый. Калі раней электронны асістэнт уяўляў сабой толькі бухгалтэрыю, то зараз гэта паўнавартасная сістэма, якая ўключае ўвесь неабходны функцыянал. Віртуальны памочнік сочыць за дакументамі, дапамагае са справаздачамі ў падатковую службу і нават дае кансультацыі.



Аляксей Курэц, дырэктар кампаніі-распрацоўшчыка праграмнага забеспячэння: Прадпрымальнік-пачатковец можа правільна выстраіць свой бізнес з самага старту. Ад падачы заявы да развіцця сваёй справы. Набор прадуктаў дазваляе аб'яднаць усіх супрацоўнікаў невялікай фірмы. Так, менеджар можа выстаўляць рахункі сваім контрагентам, бухгалтар дадае прыбыткі або выдаткі. А дэкларацыі і справаздачы фарміруюцца наогул аўтаматычна.



Такі анлайн-сэрвіс працуе ўжо тры гады. За гэты час ім скарысталіся больш за 8 тысяч дзелавых людзей.