Закрыццё конкурсу дзіцячага і юнацкага кіно Лістападзік прайшло ў Мінску

5 ноября 2013

Закрыццё конкурсу дзіцячага і юнацкага кіно Лістападзік прайшло сёння ў Мінску ў кінатэатры Піянер. У намінацыі лепшы дзіцячы фільм перамагла кінастужка Клара і мядзведжыя таямніцы Швейцарыі і Германіі. Фільм беларускага рэжысёра Алены Туравай Кіндарвілейскі прывід узяў прыз глядацкіх сімпатый. Прыз за лепшы юнацкі фільм атрымала кітайская і паўднёвакарэйская карціна Не чакай пахвал.


Нягледзячы на тое што Лістападзік завяршыўся, паглядзець карціны удзельнікаў конкурсу можна будзе да 8 лістапада ў сталічным кінатэатры Піянер.