Заказаць талон да ўрача праз інфакіёск

2 октября 2013

У дзіцячых гарадскіх паліклініках да канца года плануецца ўстанавіць сем такіх тэрміналаў. Талон, заказаны праз інфакіёск, падобны на чэк. У ім пазначаны дата, час прыёму, прозвішча ўрача і нумар кабінета. У выпадку страты магчыма паўторная раздрукоўка квітка. Акрамя таго, ў паліклініках ўкаранёная сістэма заказу талонаў па Інтэрнэце. Распрацоўка арыентаваная на тых, хто карыстаецца Інтэрнэтам праз мабільныя прылады.