Затрыманыя хуліганы, якія абстралялі гарадскія рэйсавыя аўтобусы ў Маладзечне

9 сентября 2013

Паводле інфармацыі абласнога ўпраўлення ўнутраных спраў, адзін з іх - 18-гадовы навучэнец вучылішча, другі, яму 17, пасля вячэрняй школы не вучыцца і не працуе. Затрыманыя ўжо далі паказанні - маўляў, гуляць у камп'ютар стаміліся і вырашылі пазабаўляцца пнеўматычным пісталетам, набытым з рук. Юнакі выйшлі на балкон шостага паверха дома і некалькі разоў стрэлілі па вокнах трох маршрутных аўтобусаў, якія праязджалі міма. Узбуджана крымінальная справа.