Затрыманы п'яны вадзіцель, які насмерць збіў інспектара ДАІ

21 мая 2014
У Мінску п'яны вадзіцель насмерць збіў інспектара ДАІ. Начное здарэнне адбылося на праспекце Незалежнасці. Як стала вядома, інспектар ДПС накіроўваўся да машыны для праверкі дакументаў. У гэты момант міма на высокай хуткасці праязджаў іншы аўтамабіль, які і збіў міліцыянера. Ад атрыманых траўм дзяржаўтаінспектар памёр на месцы здарэння.

Таццяна Харлінская, начальнік прэс-службы УДАІ г. Мінска: Вадзіцель адразу паспрабаваў уцячы з месца ДТЗ, аднак быў затрыманы супрацоўнікамі ДАІ. Ад атрыманых цялесных траўм інспектар ДАІ памёр на месцы. Гэта быў малады хлопец, яму было 24 гады. Гэта быў чалавек, які сапраўды годна служыў у органах унутраных спраў і прафесійна выконваў свае абавязкі. Сталічная ДАІ і ўвесь асабовы склад прыносіць шчырыя спачуванні родным і блізкім загінуўшага. А вадзіцелям які раз нагадваем, што дарога - гэта жывы механізм, які не прабачае памылак.

Затрыманым аказаўся 28-гадовы раней неаднаразова судзімы, непрацуючы жыхар Мінскага раёна. У момант учынення ДТЗ вадзіцель быў п'яны. У крыві ў яго знайшлі 2,7 праміле алкаголю, у эквіваленце гэта прыблізна бутэлька гарэлкі. Мужчына не меў права знаходзіцца за рулём - ён быў пазбаўлены пасведчання вадзіцеля. Дарэчы, сама машына яму не належала.