Так празвалі невядомага мужчыну, які некаторы час нападаў на непаўналетніх. Проста Сяргей - так ён называўся сваім ахвярам. Дзецям ён прапаноўваў паглядзець нейкі часопіс з юнымі фотамадэлямі, а пасля, як вынікае з матэрыялаў крымінальнай справы, схіляў дзяцей да дзеянняў распуснага характару. Пакуль ёсць звесткі аб дзвюх ахвярах зламысніка. Працягваецца расследаванне справы. Зараз Следчым камітэтам распачата крымінальная справа ў дачыненні да затрыманага. Хутчэй за ўсё, у бліжэйшы час яму будуць прад'яўлены абвінавачанні.














