Юрый Траян адзначыў творчы юбілей

9 ноября 2013

Сорак пяць гадоў кар'еры ў Вялікім - галоўны балетмайстар беларускага тэатра оперы і балета, сам легендарны танцоўшчык, Юрый Траян адзначыў творчы юбілей. Замест спецыяльных урачыстасцяў, прымеркаваных да даты, - спектакль Вітаўт, адна з апошніх работ майстра. Дарэчы, гэтай прэм'еры менш за два месяцы, а маэстра ўжо думае пра новую пастаноўку. Нашы карэспандэнты даведаліся падрабязнасці і павіншавалі з юбілеем.


Расказвае Антаніна Станкевіч. Галоўны балетмайстар Вялікага ў пошуках герояў для новай пастаноўкі. Ёсць верагоднасць, лёс паэта-рамантыка Байрана возьме за аснову новага балета. Траян цікавіцца асобай з мінулага, фігурай накшталт Вітаўта.


Узнімаць пласты гісторыі праз танец, сінтэзаваць класіку і сучасную харэаграфію - задачы цяперашняй балетнай палітыкі. Яе Траян фарміруе шосты год.


І ўсё ж такі, галоўны балетмайстар Вялікага, здаецца, крыху з зайздрасцю паглядвае з-за кулісаў на маладых калег з жаданнем выбегчы на сцэну і паказаць складанае па, ярчэйшае за сваіх выхаванцаў.


Паўстагоддзя таму Траяна заўважылі на выпускным ў харэаграфічным вучылішчы і адразу ж запрасілі ў тэатр.


Дэбютаваў у Рамэа і Джульеце з Людмілай Бржазоўскай. За дваццаць сезонаў яны паказалі Жызель, Трыстана і Ізольду, Лебядзінае возера і Кармэн-сюіту. І ў жыцці былі сямейнай парай.


Над Вітаўтам Бржазоўская таксама працавала, рыхтавала салістаў. У поспеху сённяшніх балетных зорак ёсць заслуга і Траяна. Педагог - з 90-ых загадчык балетнай трупы.