Юбілей Лідзіі Ржэцкай

17 апреля 2014
Актрыса, якая стаяла ля вытокаў стварэння галоўнага тэатра краіны - Купалаўскага - і якая першай была ўдастоена ганаровага звання - народная. Сёння 115 гадоў з дня нараджэння Лідзіі Ржэцкай. За творчыя паўстагоддзя яна стварыла больш за два дзясяткі вобразаў на сцэне і каля дзясятка ў кіно. Усе яны ўзроставыя, але менавіта чытаннем і увасабленнем такіх вобразаў Ржэцкая і запомнілася.

Творчы партрэт актрысы - у Наталлі Бардзілоўскай.

Яе бацька - святар, які служыў на Гродзеншчыне. У артысткі Лідзія Ржэцкая пайшла насуперак яго волі і блаславенню. Але ў культавай стужцы Гадзіннік спыпыніўся апоўначы яна сыграе сапраўдную верніцу. І тады, у 50-ыя, калі здымаўся фільм, у кадры будзе па-сапраўднаму маліцца сапраўднай іконе!

У першай мастацкай стужцы Беларусьфільма, прысвечанай дзейнасці мінскага падполля, Лідзія Ржэцкая сыграе служанку ў доме гаўляйтара Кубэ. Няветлівая з выгляду, простая жанчына Варвара ў вырашальны момант выратуе лёс галоўнай гераіні - разведчыцы Марыны Казаніч і ўвогуле ўсёй антыфашысцкай акцыі супраціўлення. Экранны вобраз строгай, унутрана бескампраміснай жанчыны актрыса ўвасобіла амаль у 60-гадовым узросце. Для Ржэцкай гэтая роля стала апошняй у кіно, але галоўнае - экранны характар быў вельмі блізкі актрысе.

За творчае паўстагоддзе - 20 роляў у тэатры і эпізоды амаль у 10 кінастужках. Вядомасць артыстцы прынясуць менавіта ўзроставыя ролі. У спектаклі-брэндзе - купалаўскай Паўлінцы - Ржэцкая выйдзе ў ролі маці галоўнай гераіні Альжбеты. Паўлінку ставілі ў эвакуацыі, каб прэм'еру даць у вызваленым Мінску.

Класічнай Паўлінцы - за сто гадоў і нават сучасная яна сёння гучыць на рэпліках Ржэцкай. 115-годдзе актрысы Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы сумесна з Музеем гісторыі тэатральнай і музычнай культуры адзначыў выставай, поўнай раней невядомых фатаграфій і дакументаў Лідзіі Іванаўны.