Студзень падбіраецца да тэмпературных рэкордаў

18 января 2020
Студзень услед за анамальна цёплым снежнем таксама падбіраецца да тэмпературных рэкордаў. Надвор'е з пачатку года не па-зімоваму цёплае і вільготнае. І дарэчы, на Вадохрышча (з суботы на нядзелю) акунуцца ў ледзяную палонку ў беларускіх вадаёмах, відаць, не атрымаецца. Сярэдняя тэмпература паветра на гэтым тыдні вышэй за норму на 6-9 градусаў. Цяпло прынеслі паветраныя масы з Атлантыкі. Дарэчы, рэкорд станоўчай тэмпературы на Вадохрышча зарэгістраваны быў ў 2007 годзе: плюс 8. А гістарычны мінімум адзначаўся ў 1968-м. Тады паветра ноччу астыла да мінус 25.