Ратавальнікі імкнуцца прадухіліць самавольныя падпалы і напярэдадні выхадных папярэджваюць пра бяспеку. Новы дачны сезон ужо прынёс узгаранні у прыватных падвор'ях. Мінчане спальваюць сухое лісце і траву і забываюцца пра разведзеныя вогнішчы. А гэта прыводзіць да знішчэння жылых пабудоў і нават гібелі людзей.
Выпальванне сухой расліннасці караецца штрафам да 40 базавых велічынь. Больш за тое, вясновыя падпалы знішчаюць жывую абалонку зямнога покрыва.