Высвятляюць прычыны дарожна-транспартнага здарэння

5 августа 2014

У Пухавіцкім раёне высвятляюць прычыны дарожна-транспартнага здарэння са смяротным зыходам. Сёння а палове на другую гадзіну дня непадалёк ад вёскі Падсобная вадзіцель легкавога аўтамабіля не справіўся з кіраваннем, з'ехаў у кювет, перакуліўся і загінуў. На месцы здарэння працавалі ратавальнікі са спецтэхнікай.