Выставачны цэнтр БелЭкспа сёння ператварыўся ў вялікі школьны супермаркет

23 августа 2013

Сваю працу пачалі адразу дзве выставы: Прывітанне, школа! і Нашым дзецям. У тым, што на кірмашы можна набыць ўсё неабходнае да новага навучальнага года, пераканалася Наталля Тарасюк.



Бацькі, якія яшчэ не паспелі падрыхтаваць сваіх дзяцей да школы, змогуць зрабіць гэта ўсяго за некалькі гадзін, прычым на адной пляцоўцы. У школьнай выставе сёлета прымаюць удзел амаль дзвесце экспанентаў.


Вячаслаў Драгун, намеснік Міністра гандлю Беларусі: Тут нашы грамадзяне і госці сталіцы маюць магчымасць набыць тавары ў самым шырокім асартыменце: як нашых айчынных вытворцаў, так у нас даволі шмат партнёраў з блізкага і далёкага замежжа, якія прапануюць вельмі шырокі асартымент. Любы патрабавальны пакупнік зможа тут знайсці любы тавар на любы густ.


Набыць можна ўсё неабходнае да навучальнага года: ад канцылярскіх тавараў да школьнага адзення. Акрамя таго, удзельнікі кірмашу гарантуюць высокую якасць і разумныя цэны. А вось арганізатары выставы абяцаюць багаты выбар мадэляў і памераў, здольны задаволіць самага патрабавальнага пакупніка.


Ніна Пашко, начальнік упраўлення спажывецкага рынку нехарчовых тавараў Міністэрства гандлю Беларусі: Калі ўзяць адзенне, то больш за 270 мадэляў для хлопчыкаў, больш за 250 мадэляў для дзяўчынак. Акрамя таго, каля 100 мадэляў трыкатажнага адзення, якія паспяхова дапаўняюць асартымент швейных вырабаў для хлопчыкаў і дзяўчынак.


Сабраць сапраўдны школьны партфель немагчыма без кніг. На шматлікіх прылаўках - навучальныя дапаможнікі, пазнавальная і мастацкая літаратура.


Арганізатары выставы падрыхтавалі і шмат сюрпрызаў: самыя маленькія госці могуць правесці час з казачнымі героямі ці прыняць удзел у розыгрышы прызоў.


Выстава будзе працаваць яшчэ цэлы тыдзень - да 31 жніўня. Акрамя магчымасці набыць ўсё неабходнае да новага навучальнага года, бацькоў чакаюць майстар-класы ад сямейнага цэнтра па пытаннях адукацыі і выхавання.