Выстава Хлебная і кандытарская справа адкрылася ў Мінску

9 сентября 2014

Цукровыя кветкі, шмат'ярусныя торты і шакаладныя фігуркі - выстава пад смачнай назвай Хлебная і кандытарская справа адкрылася сёння ў Мінску. Акрамя прэзентацыі салодкіх работ, прайшоў і конкурс прафесійнага майстэрства сярод лепшых кандытараў з усёй краіны. Іх ацэньвала журы з Расіі, Ісландыі і Малдовы.


Смачныя шэдэўры пакаштавала і Наталля Кузьміцкая. 18 кг шакаладу, ўмелыя рукі, суткі працы - і смачная фантазійная выява гатовая. Амаль 15 гадоў Таццяна Міхеенка працуе на кандытарскай фабрыцы, столькі ж стварае сапраўдныя ядомыя шэдэўры.


Больш за 30 канкурсантаў сёння пакажуць вынікі сваёй плённай працы. Кандытары сёння здзіўляюць не толькі смакам, але і памерамі; каб стварыць такі салодкі шэдэўр, патрэбна некалькі дзён, кілаграмы мукі, цукру, масцікі і, відавочна, фантазія.


У журы міжнароднага чэмпіяната кандытарскага мастацтва задача сёння няпростая - сярод цукровых кветак, шакаладных фігурак і шмат'ярусных вясельных тартоў выбраць самыя прыгожыя і, вядома ж, смачныя.


Дарэчы, правядзенне самай смачнай выставы Хлебная і кандытарская справа пасля таго, як з палёў сабралі апошняе збожжа, стала сапраўднай традыцыяй.


Ужо 10 разоў гэтая выстава збірае не толькі лепшых хлебапёкаў і кандытараў, але і вытворцаў і пастаўшчыкоў абсталявання, сыравіны і інгрэдыентаў, дзякуючы якім айчынная хлебная прамысловасць паспявае за ўсімі сусветнымі тэндэнцыямі.