Будучых міліцыянераў сустракалі ў адной з воінскіх часцей сталіцы. Сустрэча выпускнікоў з кіраўніцтвам Ленінскага раённага ўпраўлення ўнутраных спраў праходзіла ў фармаце дня адчыненых дзвярэй. Адзінаццацікласнікі цікавіліся асаблівасцямі нясення міліцэйскай службы і з першых вуснаў даведаліся аб перавагах і адказнасці прафесіі. Выпускнікі азнаёміліся і з правіламі паступлення ў профільныя ўстановы адукацыі.














