Выбраць любімы занятак

2 сентября 2013

800 гурткоў па інтарэсах прапануюць сёлета жыхарам сталіцы розных узростаў. У Палацы культуры Мінскага трактарнага завода адкрыццё новага сезона.


Падрабязнасці ва Улады Карніцкай.


Сапраўдная навука з нязвыклым рытмам, фігурамі, якія зачароўваюць і асаблівымі правіламі. Індыйскі танец Людміла Хатулева спасцігае ўжо некалькі дзясяткаў гадоў. Вучылася ў лепшых выкладчыкаў у Маскве і нават Індыі. А зараз і сама стала кіраўніком школы-студыі класічнага індыйскага танца.


Сваю творчасць Людміла Хатулева разам з выхаванкамі напярэдадні паказала публіцы ў Палацы культуры Мінскага трактарнага завода. Спецыяльна да пачатку навучальнага года тут прайшла прэзентацыя гурткоў і студый.


Спецыяльна для бацькоў і дзяцей на сцэне выступаюць вакальна-харэаграфічныя ансамблі, студыі бальнага і эстраднага танца. Усяго больш за 10 калектываў.


Пластыка, грацыя або сілавыя рухі. Разнастайнасць напрамкаў не пакінула абыякавымі самых капрызных гледачоў. На сцэне нават танцы з ілюмінацыяй.


У вестыбюлі кожны пасля ўбачанага мог выбраць тое, што яму даспадобы, і запісаць сваё дзіця ва ўпадабаны гурток. Дарэчы, абанемент на месяц каштуе ад 200 да 400 тысяч рублёў.


У Палацы культуры Мінскага трактарнага завода займаюцца амаль 30 творчых калектываў, 8 з якіх маюць званне народных. Усяго ж жыхарам сталіцы розных узростаў у 2013 годзе прапануюць амаль 1000 гурткоў па інтарэсах.